Прафсаюзны камітэт надае вялікую ўвагу не толькі прававым, сацыяльным пытанням, ахове працы і здароўю членаў прафсаюза, але і арганізацыі культурнага адпачынку, бо добры адпачынак садзейнічае працаздольнасці і ўзняццю жыццёвага тонусу.
21 лістапада 2015 года сумесна з клубам “Благавест”, які дзейнічае на базе Перхавіцкага ЦкіНТ, педагагічны калектыў школы здзейсніў экскурсію ў г. Полацк. Мы наведалі Спаса-Еўфрасінеўскі манастыр.
Затым пазнаёміліся з Сафійскім кафедральным саборам.
І напрыканцы заслухаліся цікавым аповедам кіраўніка музея Рыцарства.