Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.09.2020

1 верасня ў Цешаўлянскай школе

295 хлопчыкаў і дзяўчынак у Баранавіцкім раёне пайшло сёлета першы раз у першы клас. Для дзяцей і іх бацькоў дзень 1 верасня стаў асаблівым святам.

У новым статусе прымае сёлета вучняў і выхаванцаў Цешаўлянская школа, якая была рэарганізавана ў навучальна-педагагічны комплекс. Школа ў Цешаўле была пабудавана ў 1972 годзе. З мінулага года тут пачалася сур’ёзная рэканструкцыя, пасля якой у частцы навучальнай установы размясціўся дзіцячы сад; за гэты час капітальна адрамантаваны майстэрні, спартыўная зала, заменены дах, адноўлены асноўны ўваход. На выкананне праекта было выдзелена больш за 560 тысяч рублёў з раённага бюджэту.

Пад адным дахам у гэтым навучальным годзе тут будуць займацца 61 вучань і 16 выхаванцаў не толькі з Цешаўле, але і з вёсак Люшнева, Лебяжаны і пасёлка Першамайскі. Для 20 навучэнцаў арганізаваны падвоз школьным аўтобусам.

Ва ўрачыстай лінейцы, прысвечанай Дню ведаў, прынялі ўдзел ганаровыя госці. Павіншаваў усіх са святам старшыня Баранавіцкага райвыканкама Міхаіл Палуян. Ён адзначыў, што Першага верасня заўсёды напоўнена асаблівым сэнсам.

– Для кожнага настаўніка – гэта чарговая прыступка ва ўдасканаленні свайго майстэрства; для выпускнікоў – этап выбару і вызначэння жыццёвага шляху; для першакласнікаў – пачатак дзіўнага школьнага жыцця, поўнага новых ведаў і адкрыццяў, – сказаў Міхаіл Мікалаевіч. – У раёне сістэматычна аднаўляецца матэрыяльна-тэхнічная і вучэбная базы, праводзяцца бягучыя і капітальныя рамонты. Толькі ў гэтым годзе на рамонты ўстаноў адукацыі было выдзелена 668 тысяч рублёў, з якіх 575 тысяч – са сродкаў раённага бюджэту. Мы заўсёды ганарымся тымі дасягненнямі, поспехамі вучняў і іх настаўнікаў, якімі праслаўляецца не толькі наш раён, але і ўся рэспубліка.

Трэба адзначыць, што вучні з Цешаўлянскай навучальнай установы штогод удзельнічаюць у алімпіядах, конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях, выконваюць даследчыя работы, у скарбонцы – узнагароды не толькі раённага, але і абласнога і  рэспубліканскага ўзроўняў.

Напрыклад, турыстычная група школьнікаў пад кіраўніцтвам настаўніка фізічнай культуры і здароўя Аляксандра Азаркі двойчы станавілася прызёрам абласнога этапу конкурсу на лепшы турыстычны паход «Пазнай Радзіму – выхавай сябе». Навучэнцы ўстановы Ягор і Дар’я Кавалевіч пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі Васіля Дубейкі былі пераможцамі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых работ «Спадчына Беларусі», а таксама абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу «Збяры Беларусь у сваім сэрцы».

Вучаніцы ХІ класа Ілона Аўдзей і Анастасія Таварасьян паспяхова прынялі ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Краязнаўчыя даследаванні як сродак далучэння навучэнцаў да навукова-даследчай дзейнасці».

Словы ўдзячнасці ў гэты дзень прагучалі ў адрас будаўнікоў, якія якасна і ў вызначаны тэрмін выканалі работы па рэканструкцыі і капітальным рамонце навучальнай установы. Дырэктару Цешаўлянскай дзіцячы сад – сярэдняй школы Васілю Дубейку быў уручаны сімвалічны ключ, кіраўнік генпадраднай арганізацыі «Яністрой» Віктар Вярбіла для ўмацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы падарыў тэлевізар, а старшыня райвыканкама – сертыфікат на 2 000 рублёў. 

І сапраўднымі героямі свята сталі першакласнікі, якім былі ўручаны шматлікія падарункі. У добры шлях!


Газета "Наш край" Іна ГАНЧАР, фота Барыса Наваграна

Фотоматериалы