Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

24.07.2020

100 балаў па беларускай мове – у медалісткі Баранавіцкага раёна.

Выпускніца ДУА “Вольнаўская сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна Тамара Петраш увайшла ў лік 78 абітурыентаў нашай краіны, якія змаглі набраць 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. Цудоўны вынік!

      – У 10 класе я пачала сваю падрыхтоўку да цэнтралізаванага тэсціравання па беларускай мове. Гэты прадмет у школе я вывучала з лёгкасцю. Але ўсё ж, убачыўшы стобальны вынік, была вельмі здзіўленая, – расказала Тамара. – На пробным тэсціраванні максімальны вынік быў 90 балаў. Нягледзячы на тое, што ЦТ мне здалося нескладаным, я ўсё ж такі хвалявалася, што дзесьці зрабіла памылку. Гэты вынік даў мне вялікі шанец на паступленне ў выбраную ВНУ. Я лічу, каб атрымаць высокі бал, патрэбны, найперш, стараннасць і мэтанакіраванасць. І, безумоўна, дапамога кампетэнтнага педагога. У мяне ім стала Кускова Анастасія Уладзіміраўна, якой я шчыра ўдзячная за вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы да аднаго з маіх галоўных экзаменаў. Будучым выпускнікам хочацца параіць канчаткова вызначыцца з выбарам прафесіі і крочыць да сваёй мэты, рыхтавацца да тэсціравання з усведамленнем таго, што ад гэтага важнага этапу залежыць далейшае жыццё ў цэлым.

Віншуем Тамару і жадаем ёй поспехаў пры паступленні!

Фотоматериалы