Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.01.2020

Фестываль педагагічных ідэй "Берасцейскія сустрэчы"

4 студзеня 2020 г. на базе ДУА "Сярэдняя школа №10 г. Пінска" праводзіўся першы абласны Фестываль педагагічных ідэй "Берасцейскія сустрэчы". Праграмай фестывалю было прадугледжана правядзенне майстар-класаў і іншых актыўных форм адукацыі для дарослых найбольш вопытнымі педагогамі вобласці.

Ад Баранавіцкага раёна Фестываль наведала дэлегацыя ў складзе 13 чалавек. Свой індывідуальны вопыт, педагагічную ідэю падчас правядзення майстар-класаў паказалі члены “Клуба творча працуючых педагогаў Брэсцкай вобласці ”Сузор’е”: Барысевіч Н.І., настаўнік-метадыст ДУА “Мірская сярэдняя школа”, па тэме “Заданні комплекснага характару як сродак развіцця пазнавальнай актыўнасці вучняў на першай ступені” і Грыцук Н.М., настаўнік геаграфіі ДУА “Жамчужненская сярэдняя школа”, па тэме “Выкарыстанне інтэрактыўных форм навучання на ўроках геаграфіі”.

Дэвізам фестывалю сталі словы: “Натхненне. Пошук. Майстэрства.”

Фотоматериалы