Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

04.05.2018

Раённы конкурс мастацкага чытання “Гучанне слоў жывых”.

28 красавіка 2018 года ДУА «Гарадзішчанская сярэдняя школа імя М.А.Скіпара» гасцінна прымала ўдзельнікаў І раённага конкурсу мастацкага чытання “Гучанне слоў жывых”. Конкурс праводзіўся з нагоды памяці Ганаровага грамадзяніна Баранавіцкага раёна, заслужанага настаўніка БССР, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Скіпара Міхаіла Аляксандравіча.

На сцэне ўстановы адукацыі помераліся талентамі 11 юных чытальнікаў-фіналістаў, якія былі адабраны шляхам інтэрнэт-галасавання. Сёлета конкурс прысвячаўся Году малой радзімы.

Няпроста давялося журы конкурсу, у склад якога ўвайшлі Лычкоўскі І.І, старшыня Савета раённай арганізацыі беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў; Монцік І.І., пазаштатны карэспандэнт газеты “Наш край”, член літаратурнага аб’яднання “Плынь”; Грыгаровіч І.А., ветэран педагагічнай працы; Каляда Т.Г., намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Баранавіцкага райвыканкама; Калеснічэнка Л.М., дачка М.А.Скіпара, настаўнік.

Усе ўдзельнікі паказалі добрае валоданне роднай мовай. Але ж гэта конкурс, і журы ўлічвала ўсё да дробязей. Так, пераможцай конкурсу была прызнана вучаніца ДУА “Ляснянская сярэдняя школа” Дана Петручэня, якая прачытала верш Пімена Панчанкі “Родная мова”.

Усяго на адзін прыступак ніжэй аказалася вучаніца ДУА “НПК Сеўрукоўская дзіцячы сад – базавая школа” Война Арына з творам В.Карызны “Не проста зямля”.

Канкурсантам былі ўручаны сертыфікаты і памятныя падарункі. Спецыяльным прызам адзначыны самы маленькі удзельнік конкурсу – вучань ДУА “Жамчужненская сярэдняя школа” Літвін Ілья, які прачытаў празаічны твор “Маленькі чалавек у вялікім свеце”.

-  Відавочна, што ўсе ўдзельнікі конкурсу любяць i шануюць выдатнае слова беларускіх пiсьменнiкаў. Кожны з тых, хто стаяў сёння на сцэне, мае права на перамогу. I мне вельмi хочацца, каб дзецi не толькi праз школьны падручнiк, але i праз жывое слова ўсведамлялi сваю радзiму. Узбагачалiся крынiцамi i вытокамi мудрасцi нацыянальнай лiтаратуры, той духоўнасцю, якая ёсць у кожнага з нас, - адзначыў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Сяргей Міхайлавіч Вінаград, падводзячы вынiкі конкурсу.

«Гучанне слоў жывых» стала сапраўдным святам паэзіі і таленту. Спадзяёмся, што ўдзел у конкурсе стаў для тых, хто вырашыў звязаць сваё жыццё з роднай мовай і літаратурай, адной з першых прыступак на шляху да вяршыні.

 

Фотоматериалы