Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

09.12.2019

Педагогі дашкольнай адукацыі Баранавіцкага раёна падзяліліся вопытам з калегамі

29.11.2019 на базе Баранавіцкага раёна  прайшоў абласны семінар «Сучасныя падыходы да стварэння беларускамоўнага камунікатыўнага асяроддзя ва ўстановах дашкольнай адукацыі» для кіраўнікоў метадычных фарміраванняў, намеснікаў загадчыкаў па асноўнай дзейнасці ўстаноў дашкольнай адукацыі Брэсцкай вобласці.

У семінары прынялі ўдзел галоўны спецыяліст аддзела сацыяльнай і выхаваўчай работы галоўнага ўпраўлення па адукацыі Брэсцкага аблвыканкама Наталля Шамовіч, начальнік вучэбна-метадычнага ўпраўлення дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі на І ступені Брэсцкага абласнога інстытута развіцця адукацыі Ганна Лявіцкая, загадчык Баранавiцкага раённага вучэбна-метадычнага кабiнета Мядзведзiк Святлана Мiхайлаўна, метадыст па дашкольнай адукацыі Баранавiцкага раённага вучэбна-метадычнага кабiнета Палевікова Марына Антонаўна.

Удзельнікі семінара наведалі ДУА "Гарадзішчанскі яслі-сад" і ДУА "Жамчужненскі яслі-сад Жамчужанка".  

Выхаванцы і педагогі падрыхтавалі для гасцей яркія і запамінальныя выступленні. Удзельнікі семінара наведалі восеньскі кірмаш, пакаштавалі беларускія стравы, пазнаёміліся са шматлікімі атрыбутамі да сюжэтна-ролевых гульняў, якія зроблены рукамі саміх педагогаў.

Газета "Наш край"

Фотоматериалы