Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Архив новостей

12.05.17

“Тэатральныя сустрэчы”, прымеркаваныя да 135-годдзя з дня нараджэння У. Галубка.

12 мая 2017 года ў аграгарадку “Лясная” прайшлі “Тэатральныя сустрэчы”, прымеркаваныя да 135-годдзя з дня нараджэння У. Галубка. Шматлікія госці паглядзелі выступленні тэатральных калектываў раёна, а таксама народнага тэатра “На Мышанцы” Навамышскага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Не засталіся без увагі і вучні школ нашага раёна. На сустрэчах быў падведзены вынік літаратурна-творчага конкурсу “Самародак Ляснянскай зямлі”. Дыплом I ступені атрымаў вучань 9 класа ДУА “НПК Лаўрынавіцкая дзіцячы сад-сярэдняя школа” Баранавіцкага раёна Савінец Віктар, дыпломам II ступені ўзнагароджана вучаніца 11 класа ДУА “Мірская СШ” Калюта Яўгенія, дыплом III ступені атрымала вучаніца 6 класа ДУА “Мірнаўская СШ” Перавозчыкава Лідзія.
Вучні Ляснанскай СШ падрыхтавалі радыёгазету “Уладзіслаў Галубок – яскравая зорка беларускай культуры” і экскурсію ў школьны куток – музей У. Галубка.

Фотаматэрыялы